Фотафакт: Прэзідэнту Судану падарылі футболку з фэйкавым аўтографам Мэсі


Кіраўнік Судану Амар аль-Башыр трапіў у непрыемную сітуацыю.

Нейкая Эліза Пласко выйшла на сувязь з Амарам аль-Башырам, заявіўшы, што зʼяўляецца супрацоўніцай ФК «Барсэлона» і мусіць перадаць прэзідэнту Судану клубную саколку, падпісаную футбалістам Льёнэлем Мэсі.

Аль-Башыр узрадаваўся такой увазе да сваёй асобы і сустрэўся з Пласко, з якой сфатаграфаваўся для прэсы з саколкай у руках.

Але высветлілася, што словы Элізы – няпраўда. Яна не зʼяўляецца супрацоўніцай каталонскага клубу, а саколка, якую падарылі прэзідэнту, несапраўдная. «Барсэлона» і Мэсі паведамілі, што нічога не перадавалі спадару Аль-Башыру.

Эліза Пласко аказалася ўладальніцай інвестыцыйнай кампаніі. Жанчына такім махлярскім чынам спрабавала завесці сувязі з высокапастаўленымі асобамі.

Амар аль-Башыр прыйшоў да ўлады ў Судане ў 1989 годзе ў выніку вайсковага перавароту. Прэзідэнтам зʼўяляецца з 1993 года.

НМ, belsat.eu, паводле Eurosport.ru

Стужка навінаў