Прэзідэнцтва – справа жаночая

Пасля суботняга трыумфу прадстаўніцы ліберальных сілаў у Славаччыне Зузаны Чапутавай на прэзідэнцкіх выбарах жанчын-прэзідэнтаў у свеце стала адзінаццаць. Роўна столькі ж і прэм’ерак. Магло быць болей, калі б Юлія Цімашэнка прайшла ў другі тур выбараў у нашых паўднёвых суседзяў. У нас, як вядома, жаночыя твары ў вертыкалі ўлады зʼяўляюцца зрэдку, дый сярод апазіцыйных сілаў, збольшага вядуць змаганне мужчыны. Пра ролю жанчын у палітыцы – сюжэт Усевалада Шлыкава.