Прэзідэнцкія выбары ў Беларусі: Някляеў, Саннікаў і Статкевіч далі прэс-канферэнцыю ў Варшаве. LIVE


27 лютага ў варшаўскім Прэс-клубе адбылася прэс-канферэнцыя «Сітуацыя ў Беларусі напярэдадні прэзідэнцкіх і парламенцкіх выбараў» з удзелам экс-кандыдатаў на пасаду прэзідэнта нашай краіны Уладзімірам Някляевым, Андрэем Саннікавым і Мікалаем Статкевічам.

Пасля прэзідэнцкіх выбараў у 2010 годзе беларускія ўлады распачалі крымінальную справу аб масавых беспарадках. Па справе першапачаткова праходзіла некалькі дзясяткаў чалавек. Сярод іх былі і экс-кандыдаты ў прэзідэнты Уладзімір Някляеў, Андрэй Саннікаў, Мікалай Статкевіч.

На прэс-канферэнцыі 22 лютага Лідзія Ярмошына не агучыла, калі менавіта будуць выбары ў Беларусі. Старшыня ЦВК толькі адзначыла, што паводле заканадаўства выбары прэзідэнта і дэпутатаў парламенту павінны адбыцца не пазней за жнівень 2020-га.

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў