Прэзідэнцкія выбары-2020 будуць даражэйшыя за папярэднія на $ 6,6 млн


У праекце закона «Аб рэспубліканскім бюджэце на 2020 год» на правядзенне выбараў і рэферэндумаў закладзена Br 36 млн (каля $ 18 млн долараў).

У 2015 годзе прэзідэнцкія выбары каштавалі Br 181 млрд. З улікам дэвальвацыі і тагачаснага курсу ў доларах гэта крыху больш за $ 11,4 млн (на $ 6,6 млн менш, чымся запланавана на выбары 2020 года).

Дарэчы, сёлетнія парламенцкія выбары будуць каштаваць $ 11 млн. Мінулыя парламенцкія выбары каштавалі амаль $ 10 млн. У жніўні кіраўніца ЦВК Лідзія Ярмошына патлумачыла розніцу паміж бюджэтамі на парламенцкія кампаніі ў 2016-м і 2019-м «ростам сярэдняга заробку па краіне».

Праект бюджэту на 2020 год у сваім Facebook’у апублікавала дэпутатка Ганна Канапацкая.

Нагадаем, што прэзідэнцкія выбары адбудуцца 30 жніўні 2020 года.

ЮВ belsat.eu

Стужка навінаў