Прэзідэнцкае пасведчанне Зяленскага ўпала на зямлю пасля ўручэння


Падчас інаўгурацыі ў Вярхоўнай Радзе прэзідэнцкае пасведчанне Уладзіміра Зяленскага ўпала на зямлю. Пасля ўручэння новаабраны прэзідэнт Украіны паклаў пасведчанне на адмысловую падушку, якую трымаў салдат. На відэа, якое апублікавана inforesist, відаць гэты інцыдэнт.

Пасля таго, як Уладзімір Зяленскі паклаў пасведчанне на адмысловую падушачку і салдат ганаровай варты пачаў адыходзіць, яно зляцела і ўпала. Падняў дакумент і паклаў на месца адзін з народных дэпутатаў.

Варта адзначыць, што неспадзяванкі адбываліся і падчас уступлення на пасаду іншых прэзідэнтаў Украіны. Гэтак, падчас інаўгурацыі Віктара Януковіча, калі ён уваходзіў у будынак Вярхоўнай Рады, перад ім раптоўна зачыніліся дзверы. Кепскі знак быў заўважаны і падчас інаўгурацыі Пятра Парашэнкі. У прыватнасці, калі ён праходзіў праз ганаровую варта, то аднаму з салдатаў стала кепска: у яго падкасіліся ногі, зброя ўпала на зямлю.

Меркаванні
Інаўгурацыя Зяленскага на фоне канфлікту
2019.05.20 10:29

СК belsat.eu

Стужка навінаў