Прэзідэнтам Грэцыі ўпершыню стала жанчына


Старшыня вышэйшага адміністратыўнага суду Грэцыі Кацярына Сакеларопулу 22 студзеня абраная прэзідэнтам краіны, паведамляе прэс-служба грэцкага парламенту. Такую высокую пасаду ў краіне жанчына заняла ўпершыню ў гісторыі.

Кандыдатуру Сакеларопулу падтрымалі 261 чалец парламенту з 294, якія прагаласавалі на спецыяльнай сесіі. 33 дэпутаты ўстрымаліся, яшчэ шасцёра не прысутнічалі на галасаванні.

Сакеларопулу прывядуць да прысягі 13 сакавіка – у дзень, калі сканчаюцца паўнамоцтвы ранейшага кіраўніка дзяржавы Пракопіса Паўлопулуса.

Новаабранай прэзідэнтцы 63 гады, яна нарадзілася ў Салоніках, вывучала права ў Афінах і Парыжы.

КА belsat.eu

Стужка навінаў