Прэзідэнтам Эстоніі ўпершыню стала жанчына


Estonia

Керсці Кальюлайд

У парламенце Эстоніі сёння на безальтэрнатыўнай аснове прэзідэнтам абраная Керсці Кальюлайд (Kersti Kaljulaid).

За яе прагаласаваў 81 дэпутат са 101, для абрання ж было неабходна атрымаць падтрымку прынамсі 2/3 дэпутацкага корпусу, альбо атрымаць не менш за 68 галасоў «за».

17 дэпутатаў кінулі ў скрыню незапоўненыя бюлетэні.

Керсці Кальюлайд 46 гадоў, раней яна працавала прадстаўніком Эстоніі ў Еўрапейскай падліковай палаце.

Чытайце таксама >>> У Ляэнэ забілі беларуса – лідара злачыннага свету Эстоніі

Паўнамоцтвы цяперашняга прэзідэнта Эстоніі Томаса Хендрыка Ільвеса сканчаюцца 9 кастрычніка. Ён займае пасаду кіраўніка краіны другі раз і, паводле канстытуцыі, не можа абірацца на трэці тэрмін.

НМ, belsat.eu, фотаздымак з сацыяльных сетак

Стужка навінаў