Францыя будзе выбіраць паміж Эмануэлем Макронам і Марын Ле Пэн


Яшчэ ніколі ў гісторыі Францыі Нацыянальны Фронт не набіраў такой вялікай колькасці галасоў на прэзідэнцкіх выбарах, а дзве самыя буйныя французскія партыі не былі ў рэйтынгах так нізка.

Эммануэль Макрон і Марын Ле Пэн сталі ў галаве першага тура прэзідэнцкіх выбараў у Францыі, набраўшы 23,9% і 21,4% галасоў адпаведна кожны. Каго чакае прэзідэнцкі пост, вырашыцца ў другім туры выбараў, 7 траўня.

Адразу за лідарамі гонкі ў рэйтынгу сталі Франсуа Фіён і Жан-Люк-Меленшон, лідары найбольш сталых і папулярных у Францыі партый сацыялістаў і рэспубліканцаў. Гэта першы раз у гісторыі Французскай Рэспублікі, калі ні адна з дзвюх гэтых партый не будзе ўдзельнічаць у другім туры прэзідэнцкіх выбараў.

У той жа час, вынікі гэтага галасавання сталі рэкорднымі і для нацыяналістаў. Каля 8 мільёнаў французаў учора аддалі свае галасы за Марын Ле Пэн. Папярэдні парог Нацыянальнага фронту склаў 6,8 мільёнаў на рэгіянальных выбарах 2015 году.

Па тэме: 

Пасля закрыцця выбарчых пунктаў і агучвання папярэдніх вынікаў, кандыдаты ў прэзідэнты хутка ўзялі слова і прызывалі ў другім туры галасаваць супраць Марын Ле Пэн.

«Нацыянальны фронт вядомы сваёй жорсткасцю і адсутнасцю талерантнасці, іх праграма прывядзе нашу краіну да падзення, да хаосу ў Еўропе. У нас няма іншага выбару, толькі галасаваць супраць крайне правых», заявіў Франсуа Фіён, кандыдат ад рэспубліканцаў, трэці у рэйтынгу.

ВЧ, belsat.eu

Стужка навінаў