Прэзідэнт ЗША падпісаў «Акт аб дэмакратыі для Беларусі»


Дональд Трамп падпісаў закон пра федэральны бюджэт ЗША – HR 133, які ўключае падпісанне «Акта аб дэмакратыі, правах чалавека і суверэнітэце Беларусі». Паводле яго пашыраюцца паўнамоцтвы прэзідэнта ЗША да ўвядзення новых санкцыяў у сувязі з прэзідэнцкімі выбарамі 2020 года Беларусі.

Пра гэта ў сваім twitter напісаў намеснік прэс-сакратара Белага дому Джад Дыр:

Раней, 21 снежня, Акт зацвердзіў Сенат ЗША.

Hавiны
Сенат ЗША ўхваліў Акт аб дэмакратыі ў Беларусі
2020.12.22 11:22

Прыняты «Акт аб дэмакратыі для Беларусі» змяшчае наступныя палажэнні:

  • заклікае правесці новыя прэзідэнцкія і парламенцкія выбары ў свабоднай і справядлівай форме ў адпаведнасці са стандартамі АБСЕ;
  • прызнае Каардынацыйную раду законным інстытутам для ўдзелу ў дыялогу аб мірнай перадачы ўлады і не прызнае Аляксандра Лукашэнку «законна абраным лідарам Беларусі»;
  • заклікае вызваліць усіх палітычных зняволеных без усялякіх папярэдніх умоў;
  • дазваляе дапамогу ў прасоўванні дэмакратыі і развіцці грамадзянскай супольнасці ў Беларусі;
  • заяўляе, што ЗША не прызнаюць уключэння Беларусі ў Саюзную дзяржаву з Расеяй;
  • падтрымлівае імкненне народа Беларусі да свабоды веравызнання;
  • патрабуе ад Злучаных Штатаў стратэгіі па прасоўванні вяшчання, свабоды інтэрнэту і доступу да інфармацыі;
  • аказвае падтрымку беларускім СМІ і прадстаўнікам IT-сектара.

АД / belsat.eu

Стужка навінаў