Прэзідэнт Украіны правёў закрытую нараду ў сувязі з сітуацыяй у Беларусі


Уладзімір Зяленскі зазначыў, што падзеі ў Беларусі маюць вялікі ўплыў на сітуацыю ва Украіне, перадае ягоная афіцыйная старонка.

Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Зяленскі на Форуме рэгіёнаў у Жытоміры, 4 кастрычніка 2019 года. Фота – president.gov.ua

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі сёння, 17 жніўня, правёў закрытую нараду з прадстаўнікамі спецслужбаў, а таксама кіраўнікамі праваахоўных органаў і кіраўнікамі шэрагу абласных дзяржаўных адміністрацыяў у сувязі з рэзкім абвастрэннем сітуацыі ў Беларусі.

Ён адзначыў, што падзеі ў Беларусі могуць істотна паўплываць на Украіну. Таму падчас сустрэчы была падрабязна прааналізавана ўнутраная палітычная сітуацыя ў нашай краіне, а таксама шматлікія вонкавыя фактары, якія могуць паўплываць на развіццё паслявыбарчых падзей.

Была таксама зроблена ацэнка ўсіх магчымых сцэнарыяў далейшага развіцця ўнутрыпалітычнага абвастрэння сённяшняга дня ў суседняй краіне, уключаючы розныя віды эскалацыі з улікам так званых гібрыдных тыпаў сусветных канфліктаў.

Акрамя таго, быў праведзены аналіз рызыкаў непасрэдна для Украіны, якія ўзнікаюць у сувязі з тым ці іншым развіццём сітуацыі.

Па выніках сустрэчы былі зроблены адпаведныя высновы і ўказанні. Аднак якія дакладна пакуль што не паведамляецца.

Hавiны
Зяленскі Лукашэнку: спасылкай на суседнюю дзяржаву нельга заглушыць шматтысячных пратэстаў
2020.08.16 23:21
  • Раней Зяленскі рэзка адрэагаваў на выказванне Аляксандра Лукашэнкі пра нібыта спробы Украіны разварушыць абстаноўку ў Беларусі. Ён зазначыў, што Украіне не ўмешваецца ў вырашэнне пытанняў аб выбарах ці чыюсьці перамогу на іх.
  • У офісе Уладзіміра Зяленскага заклікалі ўлады Беларусь паважаць правы сваіх суграмадзянаў на жыццё, здароўе і свабоду. І на палітычную сталасць.

КТ belsat.eu

Стужка навінаў