Прэзідэнт Турцыі Эрдаган: Мы не разумеем матываў Расеі ў Сірыі


Прэзідэнт Турцыі Рэджэп Таіп Эрдаган распавёў, што папрасіў кіраўніка Расеі Уладзіміра Пуціна не дапамагаць рэжыму Асада ў Ідлібе. Эрдаган таксама патрабуе, каб Расея не замінала дзеянням турэцкіх вайскоўцаў у Сірыі, паведамляе выданне dailysabah.

Рэджэп Таіп Эрдаган заявіў, што размаўляў з Уладзімірам Пуціным па тэлефоне пасля пасля авіяўдару 27 лютага, у выніку якога 36 турэцкіх салдат загінулі.

«Я папрасіў у Пуціна, каб Расея дазволіла турэцкім сілам самастойна змагацца рэжымам. Мы, здаецца, не разумеем намераў Расеі там», – заявіў Эрдаган.

Прэзідэнт падкрэсліў, што Турцыя не шукае авантуры і не мае намеру пашыраць свае тэрыторыі, але абараняе сваю тэрытарыяльную цэласнасць ад рэжыму Асада.

«Калі мы зараз не ачысцім свае межы ад тэрарыстаў, потым, магчыма, давядзецца весці вялікія войны ў Турцыі», – лічыць прэзідэнт Турцыі.

Акрамя таго, Рэджэп Эрдаган заявіў, што турэцкія сілы знішчылі сем хімічных аб’ектаў і амаль 300 вайсковых машын, у тым ліку 94 танка, і знішчылі больш за 2100 вайскоўцаў Асада.

Пры гэтым кіраўнік Турцыі адзначыў, што паабяцаў дазволіць уцекачам накіроўвацца з Турцыі ў Еўропу. Паводле яго словаў, Анкара больш не ў стане спраўляцца з новай хваляй уцекачоў, якія ратуюцца ад вайны ў Сірыі. Эрдаган агучыў, што цяпер да мяжы з Турцыяй накіроўваюцца амаль 4 мільёны чалавек. Кіраўнік Турцыі распавёў, што Еўразвяз не выканаў абяцання выдзеліць 25 мільёнаў еўраў для Анкары на фінансаванне ўцекачоў.

Аб’ектыў
Расея і Турцыя – за крок ад вайны
2020.02.28 23:15

СК belsat.eu

Стужка навінаў