Прэзідэнт Туркменістану пад апладысменты падняў залатую штангу

Гурбангулы Бердымухамедаву ўручылі залаты грыф для штангі – з нагоды старту 10 лістапада ў Ашгабадзе Чэмпіянату свету па цяжкай атлетыцы. Ва ўрачыстай абстаноўцы і пад апладысменты чальцоў ураду прэзідэнт Туркменістану прадэманстраваў выдатную фізічную падрыхтоўку, падняўшы яго над галавою. Відэа апублікавала Аzattyk.org.