Прэзідэнт Сербіі распавёў, што «амаль убачыў слёзы» Лукашэнкі


Прэзідэнт Сербіі Александар Вучыч не прыйшоў на цырымонію адкрыцця Еўрапейскіх гульняў у Менску, бо на стадыёне была каманда спартоўцаў з Косава пад сваім сцягам. Адмова сапсавала настрой Аляксандру Лукашэнку, распавёў Вучыч журналістам, піша sport.blic.rs.

«Мне было вельмі складана сказаць (Лукашэнку – заўв. belsat.eu), што я не буду прысутнічаць на цырымоніі, таму што я ведаю, колькі ён працаваў і як ён гэта зрабіў. Ён ставіў Мядзведзева з аднаго боку, а з другога боку хацеў паставіць мяне. Гэта вялікі гонар. Ён сказаў мне, што не пойдзе на стадыён без мяне. Мне было цяжка ўбачыць, што ў такога цвёрдага чалавека я амаль убачыў слёзы, калі я сказаў, што мы не можам прысутнічаць», – патлумачыў прэзідэнт Сербіі.

VIP-госці на адкрыцці Еўрапейскіх гульняў. Крыніца – president.gov.by

Вучыч дадаў, што мусіў паступіць як прэзідэнт Сербіі і прэтэнзіяў да Лукашэнкі не мае.

«Ён клапаціўся пра нас, і мне шкада, што я расчараваў беларускага гаспадара, але ў мяне не было выбару», – сказаў прэзідэнт.

Александар Вучыч прыляцеў у Менск 21 чэрвеня і ў першай палове дня правеў асабістую сустрэчу з Лукашэнкам.

  • Рэспубліка Косава паўстала ў выніку вайны паміж сербамі і албанцамі, што суправаджалася этнічнымі чысткамі і ўмяшаннем NATO.
  • Рэспубліка Косава абвесціла незалежнасць 17 лютага 2008 года і лічыцца часткова прызнанай. У канстытуцыі Сербіі Косава застаецца часткай сербскай дзяржавы. Незалежнасць тэрыторыі прызналі 108 краінаў – чальцоў ААН са 193. Большасць краінаў Захаду прызнаюць Косава. Расея займае рэзка негатыўную пазіцыю адносна незалежнасці рэспублікі. Беларусь таксама не прызнала Косава і ў свой час выступала з крытыкай акту незалежнасці.
Фотарэпартаж
Трыкалоры і гусь-дыназаўр. Фотарэпартаж з фан-зоны Еўрапейскіх гульняў
2019.06.21 22:00

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў