Прэзідэнт Польшчы здаў тэст на каронавірус, вынік станоўчы


Анджэй Дуда.
Фота: Grzegorz Jakubowski / KPRP. Крыніца: president.pl

Прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда заразіўся каронавіруснай інфекцыяй, паведамляе польскае інфармацыйнае агенцтва PAP.

Прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда 23 кастрычніка здаў тэст на каронавірус, у суботу 24 кастрычніка стала вядома, што Дуда хворы на COVID-19, тэст паказаў станоўчы вынік.

Прэс-сакратар прэзідэнта Польшчы Блажэй Спыхальскі паведаміў у Twitter, што Анджэй Дуда адчувае сябе добра, «мы ў пастаянным кантакце з адпаведнымі медычнымі службамі».

  • У Польшчы другая хваля каронавіруса апынулася нашмат мацнейшая за першую. Ад 23 кастрычніка ў Польшчы забаронена збірацца групамі больш за 5 асобаў, калі гэта не блізкія з адной сямʼі, рэстараны і кафэ будуць працаваць толькі на вынас, у школах вяртаецца дыстанцыйнае навучанне. За час пандэміі на COVOD-19 у Польшчы захварэлі больш за 228 тысяч асобаў, памерлі 4 172 чалавекі.

AA belsat.eu

Стужка навінаў