Прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда пра перапахаванне каліноўцаў: Гэта відавочны знак сяброўства і еднасці


Прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда і прэзідэнт Літвы Гітанас Наўседа. Фота belsat.eu

У Вільні напярэдадні ўрачыстай цырымоніі пахавання ўдзельнікаў паўстання 1863–1864 гадоў адбылася прэс-канферэнцыя прэзідэнтаў Польшчы і Літвы. «Белсат» запытаў, ці не павінен на ўрачыстасцях прысутнічаць і Аляксандр Лукашэнка.

«Белсат»: Аднаго з герояў, які будзе пахаваны заўтра тут, у Вільні, Кастуся Каліноўскага, беларусы лічаць сваім нацыянальным героем, што адыграў прынцыповую ролю ў фармаванні сучаснай беларускай нацыі. А якую ролю, на думку спадароў прэзідэнтаў, такія постаці, як Каліноўскі, якога сваім хацелі б лічыць розныя народы, адыгрываюць у сучаснай палітыцы? Ці з вамі, прэзідэнтамі Польшчы ды Літвы, не павінен тут быць і прэзідэнт Беларусі?

Прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда: Я вельмі рады, што беларусы лічаць спадара Каліноўскага сваім героем. Гэта вельмі добра, але я скажу так. Мы ўсіх гэтых герояў лічым сваймі героямі, гэта былі нашыя героі, супольныя. І вельмі цяжка сёння адрозніваць дэталі, гледзячы з сённяшняй перспектывы, хто ў сапраўднасці быў чыім героем. Асабліва калі, напрыклад, узяць пад увагу, што наш вяшчун Міцкевіч пісаў у сваёй найбольш славутай паэме: «Літва! Ты, як здароўе ў нас, мая Айчына!» – па-польску. Таму можна было б і дыскутаваць, чыім ён быў паэтам – польскім, літоўскім? Няма такой дыскусіі, ён быў нашым паэтам. І сёння мы супольна на гэта глядзім. Думаю, на тых герояў паўстання 1863–1864 гадоў трэба глянуць гэтак сама. І я хачу вельмі моцна падкрэсліць: я вельмі рады, што прадстаўнікі ўладаў Беларусі будуць прысутныя з намі ў гэтай працэсіі. Гэта відавочны знак сяброўства і еднасці.

Фота
Што цяпер адбываецца ў месцы, дзе пахаваюць Каліноўскага
2019.11.21 18:22
  • Беларускую дэлегацыю на перапахаванні паўстанцаў у Вільні ўзначаліць віцэ-прэм’ер Ігар Петрышэнка.
  • Заўтра з 10:00 паводле беларускага часу «Белсат» будзе весці наўпроставую трансляцыю цырымоніі развітання з героямі паўстання 1863–1864 гадоў.

АА belsat.eu

Стужка навінаў