Прэзідэнт Паўднёвай Карэі: КНДР гатовая пазбавіцца ядравай зброі


26 траўня адбылася чарговая сустрэча лідараў КНДР і Паўднёвай Карэі.

27 траўня паўднёвакарэйскі прэзідэнт Мун Чэ Ін заявіў, што Кім Чэн Ын пацвердзіў сваю прыхільнасць «поўнай» дэнуклеарызацыі Карэйскага паўвостраву і запланаваную сустрэчу з прэзідэнтам ЗША Доналдам Трампам.

Мун Чэ Ін і Кім Чэн Ын падчас сваёй нечаканай сустрэчы пагадзіліся, што магчымы саміт Паўночная Карэя – ЗША, запланаваны на 12 чэрвеня ў Сінгапуры, павінен быць паспяхова праведзены, адзначыў прэзідэнт Паўднёвай Карэі.

Мун Чэ Ін, які раніцай 24 траўня вярнуўся пасля сустрэчы з Трампам у Вашынгтоне з імкненнем захаваць высокі ўзровень саміту Паўночнай Карэя – ЗША, сказаў, што перадаў «цвёрдую волю» Трампа скончыць варожыя адносіны з КНДР і працягнуць двухбаковую эканамічную супрацу.

НМ, belsat.eu, паводле Reuters

Фотаздымак Forum

Стужка навінаў