Прэзідэнт Нямеччыны папрасіў прабачэння ў палякаў за тыранію нацызму


Прэзідэнт Нямеччыны Франк-Вальтэр Штайнмаер выступіў у Польшчы з заявай, у якой папрасіў прабачэння за тыранію нацызму, што запанавала ў гэтай краіне 80 гадоў таму з пачаткам Другой сусветнай вайны, піша Бі-Бі-Сі.

Прэзідэнт Нямеччыны выступіў на жалобнай цырымоніі ў польскім горадзе Велюнь, які першым прыняў абстрэл і бамбаванні 1 верасня 1939 году.

«Я схіляю галаву перад палякамі, ахвярамі нямецкай тыраніі. І прашу ў іх прабачэння», – сказаў Штайнмаер, кажучы на нямецкай і ​​польскай мовах.

Прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда таксама выступіў на цырымоніі. Ён назваў напад нацысцкай Германіі на Польшчу актам варварства.

«Велюнь павінна была прадэманстраваць свету, якой будзе гэта вайна, што гэта будзе татальная вайна, вайна без правілаў, вайна на знішчэнне», – заявіў польскі прэзідэнт.

Прэзідэнт Польшчы прыгадаў Маскве пра змову Сталіна і Гітлера

 

У цырымоніях у Польшчы з нагоды 80-гадавіны пачатку Другой сусветнай вайны прымаюць удзел дэлегацыі 40 краінаў. Праўда, сярод прадстаўнікоў няма вышэйшага кіраўніцтва заходніх дзяржаваў. Прэзідэнт ЗША Доналд Трамп заняты падрыхтоўкай да ўрагану «Дарыян». Прэзідэнт Францыі Эмануэль Макрон і новы брытанскі прэм’ер Барыс Джонсан таксама не прыехалі ў Польшчу.

Не запрасілі на мерапрыемствы расейскага прэзідэнта Уладзіміра Пуціна.

У выніку на запрашэнне Польскага боку не адгукнуўся Аляксандр Лукашэнка. Беларусі бок ветліва падзякаваў за запрашэнне. Выказваецца меркаванне, што без Пуціна Лукашэнка проста не адважыўся прыехаць у Варшаву.

«Rzeczpospolita»: Лукашэнка не паедзе ў Варшаву праз Пуціна

СК belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары