Прэзідэнт Літвы напісаў пост пра БелАЭС на беларускай мове


Прэзідэнт Літвы Гітанас Науседа апублікаваў у сваім Twitter пост на беларускай мове, прысвечаны запуску БелАЭС, які можа адбыцца гэтым летам.

Науседа напісаў, што беларусы пацярпелі ад аварыі на Чарнобыльскай АЭС, таму ён заклікае ўлады краіны не запускаць БелАЭС. Літоўскі бок ужо не першы год сцвярджае, што атамная станцыя не адпавядае патрабаванням еўрапейскіх стрэс-тэстаў.

Науседа заклікаў не падвяргаць небяспецы жыхароў Беларусі і суседніх краін. Ён таксама адзначыў, што Круоніская ГАЭС не будзе выкарыстоўвацца для патрэбаў БелАЭС.

***

Атамная станцыя ў Астраўцы будуецца па расейскім праекце і на расейскія крэдытныя сродкі. Літва і Польшча выступаюць супраць гэтага будаўніцтва праз магчымую пагрозу бяспецы. Фізічны пуск БелАЭС пераносілі шмат разоў, а на будаўніцтве здараліся інцыдэнты. Раней паведамлялася, што першы энергаблок могуць запусціць ужо ў ліпені гэтага году. Пазней улады заявілі, што загрузка паліва пачнецца ў жніўні, а да першага кварталу 2021 году станцыя будзе функцыянаваць на поўную магутнасць.

Hавiны
Літва і Беларусь падпісалі пагадненне пра інфармаванне аб ядравых інцыдэнтах
2020.05.25 13:37

КА belsat.eu

Стужка навінаў