Прэзідэнт Літвы: Беларускі кіраўнік ацэньвае сітуацыю з пэўнай бравадай


Прэзідэнт Літвы Гітанас Науседа заявіў, што ў Беларусі «расслаблена» ацэньваюць выбух каронавірусу і сітуацыя ў краіне значна горш, чым паведамляюць улады, перадае «Літоўскі кур’ер».

«Мы не можам давяраць гэтай інфармацыі, якую атрымліваем афіцыйна з Беларусі, паколькі я лічу, што беларускі кіраўнік ацэньвае сітуацыю з пэўнай бравадай», – заявіў 1 красавіка Науседа журналістам.

На ягоную думку, у Беларусі недастаткова добра спраўляюцца з крызіснай сітуацыяй, а рэальныя лічбы хворых могуць адрознівацца ад агучаных.

Hавiны
Міністэрства аховы здароўя ня стала паведамляць пра колькасць пацыентаў з COVID-19
2020.03.31 18:33

«Цалкам магчыма, што сапраўдная статыстыка значна горш, паколькі мы ведаем пра пэўныя агмяні на беларускай тэрыторыі і выпадкі смерці, якія фіксуюцца», – сказаў ён.

Ён падтрымаў прапанову кіраўніка МЗС Літвы Лінаса Лінкявічуса пра магчымае абмежаванне авіязлучэння з Беларуссю. Науседа лічыць, што варта абмежаваць кантакты «з краінай, якая не кантралюе сітуацыю, калі рызыка сапраўды адчувальная».

Hавiны
Кіраўнік МЗС Літвы: сітуацыя з вірусам у Беларусі, здаецца, нядобрая, мякка кажучы
2020.03.31 17:14

У Літве, паводле апошніх дадзеных, з пачатку эпідэміі зафіксавалі 537 выпадкаў каронавірусу, 8 смяротных зыходаў, 7 пацыентаў выпісалі.

КА belsat.eu

Стужка навінаў