Прэзідэнт Літвы адказаў на заклапочанасць Лукашэнкі войскамі ЗША


Гітанас Наўседа. Фота – Ганна Русінава / belsat.eu

Літоўскі прэзідэнт у эфіры радыёстанцыі «Žinių radijas» пракаментаваў занепакоенасць кіраўніка Беларусі змяшчэннем у Літве бранятанкавай брыгады ЗША.

Гітанас Наўседа падкрэсліў, што размяшчэнне ў Літве вайскоўцаў і тэхнікі NATO – «гэта проста жаданне абараніць людзей ад верагодных інтэрвенцый, каб яны маглі ў бяспецы ствараць свой дабрабыт».

Hавiны
Лукашэнка прыгразіў Літве асіметрычным адказам на «бранятанкавы кулак» ЗША
2019.10.28 12:03

«Гэта адзіная мэта абароннай палітыкі Літвы», – падкрэсліў літоўскі прэзідэнт.

28 кастрычніка Аляксандр Лукашэнка раскрытыкаваў тое, што больш за паўтысячы амерыканскіх жаўнераў будуць жыць у раёне літоўскага вайсковага палігону ў Пабрадзе, што за 15 км ад беларуска-літоўскай мяжы. Амерыканскі батальён будзе тут знаходзіцца да вясны 2020 года.

Паводле яго, Беларусь можа адказаць на гэта асіметрычна.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў