Прэзідэнт Латвіі забараніў расейскую мову ў сярэдніх школах


May 15, 2017 - Warsaw, Poland - President of Latvia Raimonds Vejonis and President Andrzej Duda gave common press statement after bilateral talks on agreements in Warsaw. (Credit Image: © Jakob Ratz/Pacific Press via ZUMA Wire)

Прэзідэнт Латвіі Раймандc Вэёніс падпісаў папраўкі да Закону аб адукацыі, якія прадугледжваюць пераход да сярэдняй адукацыі на дзяржаўнай мове. Цяпер у сярэдніх школах можна будзе навучацца толькі на латышскай мове.

«Адукацыя ў сярэдняй школе на латышскай мове забяспечыць роўныя магчымасці атрымання якаснай адукацыі для ўсіх маладых людзей, дапаможа збудаваць сваё жыццё ў Латвіі, каб вучыцца і працаваць тут. Гэта сфармуе больш згуртаванае грамадства і моцную краіну» – кажа Раймандc Вэёніс.

Папраўкі ў закон не прадугледжваюць скасавання расейскай мовы ў пачатковых класах школы. Пераход на латышскую мову будзе ажыццяўляцца паступова і завершыцца ў 2021/2022 навучальным годзе.

ГА, belsat.eu паводле president.lv. Фота Jakob Ratz / Pacific Press via ZUMA Wire / FORUM

Глядзі таксама
Каментары