Прэзідэнт Кубы ляціць з візітам у Беларусь


План візітаў прэзідэнта Кубы.
Фота: minrex.gob.cu

Новаабраны кіраўнік Кубы Мігель Дыяс-Канэль Бэрмудэс на наступным тыдні наведае Беларусь. Пра гэта паведамляе Міністэрства замежных справаў лацінаамерыканскай краіны.

У кубінскім МЗС адзначылі, што Дыяс-Канэль наведае з афіцыйнымі візітамі Ірландыю, Беларусь і Расею, а таксама возьме ўдзел у пасяджэнні Руху недалучэння, якое пройдзе 25-26 кастрычніка ў Баку (Азербайджан).

Hавiны
Упершыню за 43 гады на Кубе абралі прэзідэнта краіны
2019.10.11 07:29

Турнэ пачынаецца 20 кастрычніка.

Паведамляецца, што прэзідэнт Кубы правядзе афіцыйныя сустрэчы са сваймі замежнымі калегамі і возьме ўдзел у розных падзеях.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў