Прэзідэнт Казахстана пашырыў паўнамоцтвы Нурсултана Назарбаева


Касым-Жамарт Такаеў падпісаў указ, згодна з якім паўнамоцтвы Нурсултана Назарбаева, які сышоў у адстаўку, істотна пашыраюцца. Такім чынам старшыня Рады Бяспекі атрымлівае яшчэ больш улады, піша «РИА Новости».

Нурсултан Назарбаеў сышоў у адстаўку ў сакавіку сёлета. Прэзідэнтам краіны падчас выбараў стаў Касым-Жамарт Такаеў. У сваю чаргу Назарбаеў стаў старшынём Рады Бяспекі, які вызначае ўнутраную і вонкавую палітыкі краіны, а таксама застаўся кіраўніком партыі «Нур Атан», сябрам Канстытуцыйнай рады.

Hавiны
Павел Усаў: «Назарбаеў сышоў, але вырашыў застацца»
2019.03.20 09:46

Згодна новага ўказу Назарбаеў атрымаў паўнамоцтвы прызначаць міністраў. Такаеў больш не можа займацца гэтым пытаннем самастойна, прэзідэнт губляе істотную частку сваіх паўнамоцтваў.

Аб’ектыў
Нурсултан Назарбаеў падаў у адстаўку. Але не страціў уладу
2019.03.19 21:19

СК belsat.eu

Стужка навінаў