Прэзідэнт Францыі жорстка раскрытыкаваў NATO


Эмануэль Макрон у інтэрв’ю выданню Economist заявіў, што NATO знаходзіцца ў стадыі мазгавой смерці. На думку прэзідэнта Францыі прычынаю таму зʼяўляецца ўсё меншае падтрыманне альянсу з боку ЗША.

Прэзідэнт Францыі Эмануэль Макрон між іншага выказаў сумневы, што NATO забяспечвае калектыўную бяспеку для сябраў альянсу. Мала таго, на думку Макрона, вывад амерыканскіх войскаў з Сірыі адбывалася без кансультавання з саюзнікамі.

«Цяпер мы маем справу з NATO, у якога адмірае мозг», – сказаў Эмануэль Макрон.

Кіраўнік Францыі між іншага выказаў думку, што краіны Еўропы, якія ўваходзяць у альянс, не могуць разлічваць на ЗША ў выпадку неабходнасці.

Hавiны
NATO рыхтуецца да ядравай вайны
2019.10.19 09:26

 

«Альянс можа функцыянаваць толькі ў тым выпадку, калі яго асноўны гарант успрымае сваю ролю сурʼёзна. Я б сказаў, што нам трэба перагледзець функцыі NATO у выніку няўпэўненасці ў тым, што тычыцца дзеянняў ЗША», – дадаў французскі прэзідэнт.

Эмануэль Макрон лічыць, што Еўропа сёння мусіць сама клапаціцца за сябе і несці адказнасць за свой лёс. Нездарма ў цяпер у палітычных колах усё больш грунтоўна абмяркоўваецца ідэя стварэння ўласнай вайсковай арганізацыі, якая абʼяднае ўзброеныя сілы краінаў ЕЗ.

У сваю чаргу кіраўніцтва NATO лічыць, што Макрон не мае рацыі ў сваіх выказваннях. А канцлер Нямеччыны Ангела Мэркель заявіла, што не згодная з выказваннем прэзідэнта Францыі.

Hавiны
Кіраўнік NATO нагадаў, што альянс – абарончая арганізацыя і Беларусі няма чаго хвалявацца
2019.10.28 21:39

СК belsat.eu

Стужка навінаў