Прэзідэнт Францыі: «Відавочна, што Лукашэнка мусіць сысці»


Аляксандру Лукашэнку варта добраахвотна сыходзіць са сваёй пасады. Такую заяву зрабіў французскі прэзідэнт Эманюэль Макрон у інтэрвʼю газеце Le Journal du Dimanche.

Паводле Макрона, у Беларусі зараз працягваецца крызіс аўтарытарнай улады, якая не здольная зразумець логіку дэмакратыі. «Відавочна, што Лукашэнка павінен сысці», – заявіў прэзідэнт Францыі.

Макрон выказаў захапленне беларускімі дэманстрантамі, якія кожныя выхадныя выходзяць на акцыі пратэсту. «Асаблівую павагу выклікаюць жанчыны, якія праводзяць шэсце кожную суботу», – адзначыў ён.

Удзельніцы жаночага маршу, 26 верасня.
Фота: Аліса Ганчар / Vot-tak.tv / Belsat.eu

Паводле праваабарончага цэнтру «Вясна» 26 верасня на жаночым маршы ў Менску затрымалі не менш за 120 чалавек, частку з іх увечары адвезлі ў ізалятар на вуліцы Акрэсціна.

АА belsat.eu

Стужка навінаў