Прэзідэнт Францыі ўвёў у краіне надзвычайнае становішча пасля пратэстаў «жоўтых камізэлек»


Масавы пратэст у Францыі сабраў у суботу 8 снежня больш за 125 тыс. чалавек. Падчас сутыкненняў з паліцыяй і беспарадкаў былі затрыманыя больш за 4 тысячы чалавек

У сувязі з гэтымі падзеямі прэзідэнт краіны Эманюэль Макрон падчас свайго звароту да французаў адзначыў, што мітынгі ў пэўнай ступені «апраўданыя». Але ў сувязі з гвалтам і беспарадкамі кіраўнік дзяржавы заявіў пра ўвод эканамічнага і сацыяльнага надзвычайнага становішча, перадае выданне L’Obs.

Згодна з указам прэзідэнта, пачынаючы са студзеня наступнага году мінімальны ўзровень зарплаты ў краіне будзе павялічаны на € 100 у месяц. Акрамя таго з наступнага году адмяняецца павелічэнне падатку на сацыяльнае забеспячэнне для пенсіянераў, якія атрымліваюць менш 2 тысячы еўраў за месяц. Акрамя таго, Макрон настойвае на тым, каб прадпрыемствы выплачвалі прэміі сваім супрацоўнікам напрыканцы году.

Макрон прадставіць план рэакцыі дзяржавы на пратэст «жоўтых камізэлек»

СК, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары