Прэзідэнт Філіпін папрасіў прабачэння за параўнанне забойства наркаманаў з Халакостам


Радрыга Дутэртэ выбачыўся перад габрэйскай супольнасцю за параўнанне барацьбы наркагандлю з Халакостам.

«У мае намеру ніколі не ўваходзіла абразіць памяць шасці мільёнаў забітых габрэяў», – цытуе выступ Дутэртэ «Медуза».

Прэзідэнт растлумачыў, што параўнаў сябе з Гітлерам услед за сваймі крытыкамі.

Радрыга Дутэртэ абралі прэзідэнтам Філіпін у траўні 2016 года. Адным з яго перадвыбарных абяцанняў было вырашыць праблему наркотыкаў у краіне. За мінулыя з яго ўступлення на пасаду тры месяцы ў краіне былі без суда забітыя больш за 3,3 тысячы чалавек, як мяркуецца, звязаных з гандлем наркотыкамі. У забойствах прымалі ўдзел як паліцыянты, так і грамадзянскія асобы.

30 верасня Дутэртэ заявіў, што «быў бы шчаслівы» забіць тры мільёны філіпінскіх наркаманаў гэтаксама, як Гітлер, які «забіў тры мільёны габрэяў».

ДД, belsat.eu

Стужка навінаў