Прэзідэнт Бразіліі абвінаваціў Леанарда Дыкапрыё ў фінансаванні лясных пажараў


Прэзідэнт Бразіліі Жаір Баўсанару, заявіў, што амерыканскі актор і экаактывіст Леанарда Дыкапрыё вінаваты ў тым, што ў краіне палаюць лясы. Паводле словаў прэзідэнта Бразіліі, актор фінансаваў некамерцыйныя арганізацыі, якія маюць дачыненне да ўзнікнення пажараў, што ахапілі Амазонію, паведамляе Associated Press.

«Дыкапрыё круты хлопец, ці не праўда? Фінансуе падпал лясоў Амазоніі», – сказаў бразільскі лідар Жаір Баўсанару падчас выступу перад прыхільнікамі.

Пры гэтым палітык не аргументаваў свае словы і не прывёў доказаў абвінавачванняў.

Фота: AMANDA PEROBELLI / Reuters / Forum

Леанарда Дыкапрыё адрэагаваў на гэтую заяву і заявіў, што яго фонд Earth Alliance сапраўды вылучыў 5 мільёнаў долараў некамерцыйным арганізацыям, якія працуюць над ліквідацыяй наступстваў лясных пажараў у Амазоніі. Аднак у іх ліку не было тых арганізацыяў, якія следства абвінавачвае ў падпалах.

«Цяпер вырашаецца будучыня гэтых унікальных экасістэм, і я ганаруся тым, што знаходжуся на баку іх абаронцаў», – гаворыцца ў заяве Дыкапрыё.

Hавiны
Топ-5 наступстваў для здароўя ад змянення клімату
2019.11.14 19:37

СК belsat.eu

Стужка навінаў