Прэзідэнт Азербайджану памілаваў расейскага блогера, якога экстрадавалі з Беларусі


Ільхам Аліеў памілаваў асуджанага на 3 гады Аляксандра Лапшына, паведамляе vesti.az.

Лапшына абвінавачвалі ў парушэнні закона аб дзяржаўнай мяжы. Напрыканцы 2016 года блогера затрымалі ў Менску. Лапшын трапіў у «чорны спіс» за наведванне Нагорна-карабахскай рэспублікі без узгаднення з уладамі.

Напачатку жніўня Ільхам Аліеў патэлефанаваў кіраўніку Беларусі Аляксандру Лукашэнку ды падзякаваў за выдачу блогера.

7 лютага блогера ў суправаджэнні працаўнікоў Службы дзяржаўнай бяспекі Азербайджана даставілі ў Баку, нягледзячы на пратэст Расеі і Ізраіля (Лапшын – грамадзянін абодвух краінаў).

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў