Прэс-служба Лукашэнкі анансавала перамовы з Пуціным


Прэс-служба кіраўніка дзяржавы паведамляе, што 20 снежня адбудзецца працоўны візіт Аляксандра Лукашэнкі ў Расейскую Федэрацыю, падчас якога ў тым ліку будуць працягнутыя двухбаковыя перамовы з Уладзімірам Пуціным.

У Санкт-Пецярбургу Лукашэнка прыме ўдзел у пасяджэнні Найвышэйшага Еўразійскага эканамічнага савету, якое пройдзе ў вузкім і пашыраным складах. У парадак дня пасяджэння ўключаны пытанні, якія тычацца стратэгічных напрамкаў развіцця еўразійскай эканамічнай інтэграцыі, прызначэння старшыні і персанальнага складу Калегіі Еўразійскай эканамічнай камісіі ды інш.

Лукашэнка таксама прыме ўдзел у нефармальным саміце кіраўнікоў дзяржаў СНД.

«Традыцыйна на пляцоўках самітаў чакаюцца сустрэчы прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі з замежнымі калегамі па тэматыцы двухбаковай супрацы. У прыватнасці, плануецца працягнуць перамовы з прэзідэнтам Расеі Уладзімірам Пуціным на прадмет вырашэння пытанняў у сферы беларуска-расейскіх стасункаў», – адзначае прэс-служба Лукашэнкі.

Меркаванні
Інтэграцыйнае піке
2019.12.09 12:13

Нагадаем, у мінулы раз Пуцін і Лукашэнка сустракаліся 7 снежня ў Сочы. Чакалася, што на наступны дзень, 8 снежня, у Маскве на паседжанні Найвышэйшага дзяржаўнага савету Саюзнай дзяржавы адбудзецца падпісанне новай інтэграцыйнай праграмы. Перамовы ў Сочы цягнуліся 5,5 гадзінаў і дамовіцца наконт інтэграцыі кіраўнікі дзяржаваў не змаглі. Лукашэнка ўляцеў у Менск, паседжанне ў Маскве не адбылося.

Па выніках перамоваў у Сочы кіраўнік Мінэканамразвіцця РФ Максім Арэшкін заявіў журналістам, што бакі ўсё ж дасягнулі «сурʼёзнага прагрэсу» падчас перамоваў і праца над «дарожнымі мапамі» будзе працягнутая. Тады ж была анансаваная сустрэча Пуціна і Лукашэнкі 20 снежня.

Hавiны
Што трэба ведаць пра «дарожныя мапы» і перамовы Лукашэнкі з Пуціным
2019.12.04 16:26

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў