Прэс-сакратар Лукашэнкі: Ніякіх нарадаў на тэму незалежнасці нашай краіны не было


Аляксандр Лукашэнка не праводзіў нарады на тэму незалежнасці Беларусі, паведаміла РИА «Новости» прэс-сакратар кіраўніка Беларусі Наталля Эйсмант.

«Вы ведаеце, з пытаннем незалежнасці ў нашай краіне вызначыліся даўно, і гэта нават не абмяркоўваецца. Ніякіх нарадаў на гэтую тэму не было, гэта ўсё плод чыёйсьці буйной фантазіі», – цытуе Эйсмант расейскае інфармацыйнае агенцтва.

Напярэдадні выданне «Наша Ніва» паведаміла са спасылкай на ўласныя крыніцы, што Аляксандр Лукашэнка правёў закрытую нараду, прысвечаную будучыні незалежнасці Беларусі.

Аб’ектыў
Лукашэнка склікаў «таемную» нараду пасля прапановаў Масквы аб «татальнай інтэграцыі»
2018.12.15 16:53

Падчас нарады яе ўдзельнікі нібыта пастанавілі «стаяць за незалежнасць», паведаміла ананімная крыніца «Нашай Нівы».

Нагадаем, што кіраўнік ўраду Расеі Дзмітрый Мядзведзеў прапанаваў рэанімаваць Дамову аб стварэнні Саюзнай дзяржавы ды запрапанаваў вярнуцца да ідэі ўвесці ў Беларусі расейскі рубель і стварыць агульную мытню.

Аб’ектыў
Расея змушае Беларусь да больш шчыльнага саюзу
2018.12.13 22:05

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў