Прэс-сакратар Пуціна пракаментаваў заяву польскага прэм’ера пра «Паўночную плынь – 2» і «паход» на Украіну


Масква. 14 чэрвеня 2018 г. Гергарт Шрэдэр (кіраўнік рады, якая кантралюе будаўніцтва «Паўночнай плыні-2», экс-канцлер Нямеччыны) абдымае Уладзіміра Пуціна

Дзмітрый Пяскоў прапанаваў не палітызаваць расейскі праект «Паўночную плынь – 2».

«Паўночная плынь – 2» – магістральны газаправод з Расеі ў Нямеччыну, які праходзіць па дне Балтыйскага мора. Яго працягласць 1200 км.

17 лістапада падчас выступу ў Гамбургу на канферэнцыі «Future of Transatlantic Relations» кіраўнік польскага ўраду Матэўш Маравецкі адзначыў, што пасля завяршэння будаўніцтва газаправоду ўкраінская інфраструктура больш не будзе патрэбная Маскве ў якасці каналу паставак газу ў Еўропу. «Што тады паўстрымае Уладзіміра Пуціна ад паходу на Кіеў», – цытуе польскага прэмʼера «Польскае прэсавае агенцтва».

«Гэта няўдалая заява. «Паўночная плынь – 2» – гэта камерцыйна выгадны і эканамічна абгрунтаваны праект», – заявіў Пяскоў.

Пачатак працы «Паўночнай плыні – 2» запланаваны на канец 2019 года.

ЮВ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары