Прэс-сакратар Пуціна пра Надзею Саўчанку: Яна будзе сядзець


Дзмітрый Пяскоў адхіліў дадзеныя аб планах выдаць Саўчанку Украіне.

«Па Саўчанцы сітуацыя для нас гранічна простая і гранічна зразумелая: Саўчанка зʼяўляецца асуджанай, а далей усё адбываецца ў адпаведнасці з законам Расейскай Федэрацыі. Яна будзе адбываць тэрмін. Іншыя рашэнні могуць прымацца толькі кіраўніком дзяржавы. Пакуль такіх рашэнняў няма», – перадае «Інтэрфакс» ягоныя словы. Адзначаецца, што гэта вытрымка з інтэрвʼю тэлеканалу ТВЦ, якое выйдзе ў эфір увечары 26 сакавіка.

Пяскоў пракаментаваў выказванне лідаркі ўкраінскай партыі «Бацькаўшчына» Юліі Цімашэнкі, якая сцвярджала, што кіраўнікі Украіны, Францыі і Германіі дамовіліся з прэзідэнтам Расеі аб выдачы Саўчанкі.

Раней у Крамлі ўжо неаднаразова абвяргалі інфармацыю аб выдачы ўкраінскай лётчыцы, якую 22 сакавіка прыгаварылі да 22 гадоў калоніі. Надзея Саўчанка паабяцала распачаць сухую галадоўку.

ДР, belsat.eu

Стужка навінаў