Прэс-сакратар Пуціна пажадаў «беларускім калегам» правесці паспяховыя выбары


Аб гэтым Дзмітрый Пяскоў заявіў у эфіры ток-шоу «Вялікага гульня» расейскага «Першага каналу».

Прэс-сакратар расейскага прэзідэнта Дзмітрый Пяскоў выказаў падтрыманне беларускім уладам падчас гэтай прэзідэнцкай кампаніі.

«Мы ведаем, што цяпер нашы калегі ў Беларусі працуюць у вельмі напружаных умовах прэзідэнцкай кампаніі. І мы жадаем ім правесці паспяховыя прэзідэнцкія выбары», – сказаў Пяскоў.

Дзмітрый Пяскоў.
Фота: kremlin.ru

Ён зазначыў, што Беларусь і Расея застаюцца найбліжэйшымі хаўруснікамі, нягледзячы на некаторыя праблемы. Перадусім эканамічныя.

«Аб’ём і рознавектарнасць нашых адносінаў настолькі вялікія, што гэта ня можа праходзіць беспраблемна. Таму мы цярпліва абмяркоўваем разам усе праблемы. Мы перакананыя, што наяўнасць гэтых праблем ніякім чынам ня будзе адбівацца на саюзніцкім характары нашых адносінаў», – падкрэсліў Пяскоў.

Гэта не першы раз, калі Пяскоў выказваецца аб выбарах у Беларусі. Раней ён абвяргаў абвінавачванні, што Крэмль мае ўласных кандыдатаў на сёлетніх прэзідэнцкіх выбарах у Беларусі.

КТ belsat.eu

Стужка навінаў