Прэс-сакратар МЗС Расеі: знос помніка Жукаву ў Харкаве – сур'ёзны выклік для новай улады


Кіраўніца дэпартаменту інфармацыі МЗС Расеі пракаментавала ў сваім Facebookʼу знос бюста савецкага маршала ў Харкаве.

Цяпер, паводле Марыі Захаравай, новай уладзе давядзецца паставіць коску ў сказе «Асудзіць нельга памілаваць». «Сурʼёзным выклікам для новай улады» Захарава назвала таксама ўнясенне вядомага журналіста Уладзіміра Познера ў базу нядобразычліўцаў Украіны «Міратворац».

Нагадаем, што 2 чэрвеня ў Харкаве актывісты звалілі з пастаменту бюст Георгія Жукава і напісалі на бюсце: «кат».

ВІДЭА
У Харкаве павалілі бюст маршала СССР Жукава. На яго месцы ўсталявалі сцяг Украіны
2019.06.02 16:40

ЮВ belsat.eu

Стужка навінаў