Прэс-сакратар БПЦ: Удзельнікам навядзення парадку ў Курапатах трэба пакаяцца


Новы «крыжалом» у Курапатах

«Каб яны вырывалі крыжы, ставілі дрэвы, і казалі, што гэта вялікая традыцыя хрысціянская – у галаве не змяшчаецца».Выломліваць крыжы з братэрскіх магілаў – гэта цяпер завецца «акцыя па прыборцы і добраўпарадкаванні Курапатаў»?

Opublikowany przez Белсат TV Niedziela, 14 kwietnia 2019

Прэсавы сакратар Беларускай праваслаўнай царквы Сяргей Лепін пракаментаваў чарговыя «добраўпарадкаванні» каля Курапатаў, у выніку якіх дэмантавалі металічныя крыжы каля мемарыялу. Працы тут праводзілі 13 красавіка прадстаўнікі БРСМ, прафзвязу, ветэранскіх і іншых арганізацыяў.

«Я думаў, што ўжо ўсё, але не… Добраўпарадкаванне Курапатаў працягваецца. Сёння знеслі яшчэ 60 крыжоў – на гэты раз металічных – якія былі ўсталяваныя ў 2017 годзе на грошы, сабраныя грамадскай дырэкцыяй Народнага мемарыялу «Курапаты» праз краудфандынг», – нагадвае Сяргей Лепін.

Крыжы падчас так званага суботніка былі дэмантаваныя, а на іх месцы пасадзілі дрэвы, таксама з розных бакоў былі ўсталявалі каліткі.

Фота
У Курапатах знеслі крыжы ўздоўж кальцавой, каб пасадзіць там дрэвы
2019.04.13 14:19

«Я не ўпаўнаважаны рабіць нейкія абагульненні і вырашаць за ўсіх, але, тым не менш, калі сярод удзельнікаў гэтага навядзення парадкаў ёсць праваслаўныя, то ім, як мне падаецца, варта параіцца са сваймі духоўнікамі на прадмет трэба ці не трэба каяцца ў такой вось праяве любові да чысціні», – напісаў Сяргей Лепін.

Hавiны
Мітрапаліт Кандрусевіч заклікаў спыніць святатацтва ў Курапатах
2019.04.13 18:46

СК belsat.eu

Стужка навінаў