Прэс-канферэнцыя Наталлі Радзінай

ВІДЭА

Belsat.eu будзе асвятляць падзею нажыва.

?СТРЫМПрэс-канферэнцыя Наталлі Радзінай.Кіраўніца «Хартыі-97» заявіла, што Польшча скарачае фінансаванне праекту.

Publiée par «Белсат» sur Vendredi 15 février 2019

14 лютага кіраўніца «Хартыі-97» заявіла, што Польшча скарачае фінансаванне праекту.

«Такое рэзкае скарачэнне дапамогі сайту фактычна азначае яго знішчэнне. Польшча дапамагала нам пасля таго, як рэдакцыя сайта была разгромлена ў Беларусі, заснавальнік нашага сайта Алег Бябенін быў забіты, журналісты арыштаваныя, а я трапіла ў турму КДБ. У 2011 годзе рэдакцыю сайта запрасіла працаваць у Варшаву Міністэрства замежных справаў Польшчы, і на працягу гэтых гадоў асноўная дапамога аказвалася праз Фонд міжнароднай салідарнасці.

Сёння нас дэманстратыўна пазбаўляюць падтрымання ў дні прыезду ў Польшчу кіраўніка нелегітымнага беларускага «парламента» Міхаіла Мясніковіча. Мы ведаем, што афіцыйны Менск даўно патрабуе ад польскіх уладаў спынення падтрымання «Хартыі-97», – паведаміла Наталля Радзіна.

ДР belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары