Прэмію Сахарава прысудзілі саудаўскаму блогеру-палітвязню


Еўрапарламент узнагародзіў прэстыжнай прэміяй Раіфа Бадаўі, якога ўлады Саудаўскай Аравіі асудзілі на 10 гадоў за абразу каштоўнасцяў ісламу.

Праваабаронцу, публіцыста і блогера арыштавалі ў 2012 годзе. Акрамя пазбаўлення волі яму прысудзілі тысячу ўдараў бізуном.

«Гэта чалавек, якому прысудзілі адно з самых жорсткіх пакаранняў, якія існуюць у яго краіне – пакаранне, якое можна назваць жорсткім катаваннем. Заклікаю караля Саудаўскай Аравіі спыніць выкананне прысуду, вызваліць Раіфа Бадаўі, дазволіць яму вярнуцца да жонкі і прыехаць на сесію Еўрапарламенту ў снежні, каб забраць узнагароду», – так пракаментаваў рашэнне старшыня Еўрапарламенту Марцін Шульц.

У фінальную тройку прэтэндэнтаў уваходзілі таксама расейскі палітык Барыс Нямцоў, якога забілі ў лютым 2015 года, і арганізацыя «Круглы стол дэмакратычнага адзінства» Венесуэлы.

Прадстаўнікоў Беларусі двойчы ўзнагароджвалі прэміяй імя Андрэя Сахарава «За свабоду думкі». У 2004 годзе яе атрымала ГА «Беларуская асацыяцыя журналістаў», а ў 2006-м – беларускі палітык і грамадскі дзеяч Аляксандр Мілінкевіч.

НМ, belsat.eu

Стужка навінаў