Прэмію імя Паўла Шарамета атрымаў азербайджанскі журналіст, якога выкралі спецслужбы


У Талліне падчас Форуму грамадзянскай супольнасці «Усходняга партнёрства» адбылася цырымонія ўручэння журналісцкай прэміі імя Паўла Шарамета.

Сёлета гэтая ўзнагарода была прысуджана незалежнаму азербайджанскаму журналісту-даследчыку Афгане Мухтарлы, якога спецслужбы выкралі ў Грузіі 29 траўня і таемна перавезлі ў Азербайджан.

26 кастрычніка гэтую ўзнагароду ўручылі жонцы журналіста, Лейле Мустафаевой, паколькі яе муж дагэтуль знаходзіцца ў турме.

Прэмію імя Шарамета ўручаюць за смеласць і адданасць журналісцкім стандартам прадстаўнікам СМІ з краін «Усходняга партнёрства». Афган Мухтарлы пісаў артыкулы, у прыватнасці, аб незаконным трафіку і кантрабандзе праз мяжу Азербайджана.

 

КА, belsat.eu, паводле “Украінская праўда”

Стужка навінаў