Прэм'ера на «Белсаце»: «Дзеці ГУЛагу»


«Ад бязвыхаднай тугі паміралі амаль усе дзеці», – гэта словы аднаго з герояў новага дакументальнага фільму «Дзеці ГУЛагу», які пакажа «Белсат». «Зойдзеш у групу, у спальню, там печка стаіць, а за печкаю глядзіш – ужо дзіця мёртвае», – дзеліцца жахлівымі ўспамінамі наступная гераіня.

У 1936 годзе з’явіўся тэрмін «вораг народу». З гэтага моманту ўсе мужчыны, жанчыны ды нават дзеці маглі трапіць у працоўны лагер. Праз ГУЛаг прайшлі больш за 18 млн грамадзянаў Савецкага Саюзу, сярод іх – дзясяткі тысячаў дзяцей.

Прэм’ера стужкі пра дзяцей ворагаў народу – сёння а 22:25. Глядзіце онлайн на нашай старонцы.

Дарэчы, паводле новага апытання «Левада-Цэнтру», у незалежнай Расеі рэйтынг падтрымання Сталіна сёлета сягнуў свайго максімуму – 52%. У дакладзе экспертаў Фонду Карнэгі, надрукаваным у 2013 годзе, адзначаецца, што ў 1989-м Сталіну сімпатызавалі 12% расейцаў.

АК, belsat.eu

Стужка навінаў