Прэм'еру новага фільма пра Джэймза Бонда перанеслі праз каронавірус


Праз каронавірус прэмʼеру новага фільма пра Джэймза Бонда «Не час памерці» перанеслі на шэсць месяцаў, паведамляецца ў twitter-канале «James Bond».

25-я па ліку кінастужка пра Джэймза Бонда выйдзе ў пракат на шэсць месяцаў пазней ад запланаванага. Першапачаткова меркавалася, што фільм зʼявіцца ў красавіку. Але ў сувязі з каронавірусам, прэмʼеру перанеслі на лістапад. Дакладныя даты абяцаюць агучыць пазней.

Праз каронавірус кінатэатры ў шэрагу краінаў зачынілі. Улады Кітаю, Японіі, Паўднёвай Карэі, Італіі абмежавалі масавыя мерапрыемствы і не раяць грамадзянам прымаць у іх удзел. У такіх варунках стваральнікі фільма выказваюць перасцярогу, што кінастужка можа стаць стратнай.

Hавiны
Колькасць інфікаваных на каронавірус у свеце вырасла да 95 тысячаў чалавек
2020.03.05 06:32

СК belsat.eu

Стужка навінаў