Прэмʼера «Party-zan фільму» Андрэя Курэйчыка: Народная камедыя для якога народа?


Афіцыйная прэм’ера новай кінастужкі Андрэя Курэйчыка «Party-zan фільм» адбылася ўвечары 29 снежня ў кінатэатры «Масква» у Менску. Карціна выклікала вельмі супярэчлівыя ўражанні.

Немагчыма не захапляцца Курэйчыкам як апантаным менеджарам і амбітным піяршчыкам сваіх праектаў, розгалас ад якіх настолькі маштабны, што часам папросту дзівішся, як фільм у Беларусі ўвогуле здолеў так эфектна прагучаць.

Калі казаць пра перавагі. Асобнай увагі заслугоўвае праца Дзмітрыя Фрыгі над музычнай часткай фільма. Дарэчна дазаваныя саўндтрэкі, да месца ў настрой падабраныя кампазіцыі розных нашых выканаўцаў – «Recha», «Нейра Дзюбеля», NAVI, Змітра Вайцюшкевіча і многія іншых – часам не толькі гарманізуюць, але і папросту ўратоўваюць асобныя эпізоды.[/vc_column_text][vc_video link=”https://www.youtube.com/watch?v=6hPpv4BCnII&feature=youtu.be”][vc_column_text]Немагчыма не адзначыць ролі Эвеліны Сакуры, Аляксандра Яфрэмава-малодшага і Аляксандра Гусева. І перадусім – заварожвальна-самабытнага Юрыя Навумава, які зноў стаўся асобнай акторскай падзеяй. Выканаўцамі галоўных роляў сталі маладыя акторы Аляксандр Тарасаў, Аляксандр Душачкін і Аліса Аўчыннік (адзначыла б яе вочы і ўсмешку асобна – такая сабе юная беларуская Камеран Дыяз). Акторскае майстэрства фронтмэна гурта «Neuro Dubel» Аляксандр Кулінковіча неверагодна ўразіла (асобны дзякуй за эстэтычнае задавальненне) і ўзрасло з часоў «ГараШу», дзе ён ужо тады стаўся ці не самай запамінальнай з’явай. Кулінковіч надзвычай яскрава і выразна ўвасобіў свой вобраз – кіраўніка аддзела Фангеймінга (відавочная аналогія з Варгеймінгам), крыху дзіўнаватага, «з вялікім досведам», але нязменнага падкага на – ооо! – сала, з дапамогай якога беларусы могуць выдаць усе паролі.[/vc_column_text][vc_single_image image=”415813″ img_size=”large”][vc_column_text]Дарэчы, за фантазіі з зачаравальным салам – асобны рэспект. Каб тое быў украінскі фільм – спрацавала б мо і яшчэ больш архетыпова.

Дарэчы, што да рэкламы, то складаецца ўражанне, што фільм быў зняты не толькі па замове BSB-банка, гарэлкі «Сябры», «Царскае Золата», «ByCard», але і WARGAMING’а. Да слова, усё найнепрыемнейшае (звальненне з кампаніі за працу над порнасайтам у працоўны час), так і ўсё самае прыемнае (сэкс з Мартай) адбываецца ў героя ў прасторы, звязанай з танчыкамі (ці ў канторы, што працуе над гулькай, ці ў самім танку). Адчуванне, што не прадуктовыя і прамысловыя маркі ды брэнды былі ўпісаныя ў фільм, а фільм складаўся паводле неабходнасці рэкламы тых ці іншых тавараў – настолькі непрыхаваная рэклама вылазіць з кожнага кадра, вельмі ўжо «у лоб». Але зноў жа – якое майстэрства! – заўважна паказаць, парэкламаваць у фільме папросту ўсе кампаніі-партнэры. Наколькі светла і міла глядзяцца прома-устаўкі ў бэкстэйжавым роліку, настолькі бянтэжыць і нават раздражняе іх засілле ў самой стужцы.

Беларушчына таксама падаецца на ўзроўні рэкламы, ніяк не ідэі. Маўляў, вось, вышыстужка, вось бчб налепка, пару фраз па-беларуску – гештальт з мовай і сімволікай адпрацаваны. Беларускаць якраз добра, нюанс, але не сэнс.

Дзіва, кіно знятае ў Беларусі (ну і ясна, у Маскве – куды героі едуць па фінансаванне для свайго фільма), за беларускія грошы, з беларускімі акторамі, зробленае беларусамі – не пра Беларусь, але мо – пра сумна-камічны паверхнева-стэрэтыпны яе вобраз, а хутчэй нават гэткі сцёбны адказ на тое, што адбываецца на «Беларусьфільме». Па сутнасці, аўтары здымаюць фільм пра гіпербалізавана – такіх самых незалежных аўтараў. Крыху трэшу, крыху пародыі, крыху ўнутрабеларускіх цытатаў чынавенства. Дык вось – здаецца, усё сваё – але фільм мае аддаленае дачыненне да нацыянальнага (не прэтэндуе афіцыйна, хаця па паказніках адпавядае – хіба апроч найгалоўнага – ідэі) або нават «народнага», як пазіцыянуюць яго стваральнікі. З усёй маёй прыязнасцю да ўдзелу АРТ-Сядзібы, для мастацтва, а пагатоў беларускага мастацтва, ужо недастаткова кашулі з арнаментам ці Пятра Клюева, які арганічна і таленавіта куляе кілішак на дзіцячым ДН перад белмоўным віншаваннем – гэтага недастаткова.

Народная камедыя – так акрэсліваюць жанр аўтары. І сапраўды, у фільме шмат зробленага гумару. Нават тройчы – з бачанага на ўласныя вочы – зала напраўду смяялася. Магчыма, гэта была спецыфіка тых, хто сядзеў поруч. Усё глядзелася, і не маглося ўцяміць – для каго ж гэтая камедыя, каго яна мусіць рассмяшыць, які народ…[/vc_column_text][vc_single_image image=”415809″ img_size=”large”][vc_column_text]Андрэй Курэйчык сцвярджае, што папярэдні фільм «ГараШ» паглядзела 15 000 гледачоў, а ў «Партызанфільма» і ўвогуле мегапланы: пачынаць з 18 сеансаў удзень, з заляў ад 700 месцаў. Ён, па задуме, мусіць стаць сапраўднай народнай камедыяй. Адразу Курэйчык папярэдзіў, што фільм не прэтэндуе на фестывальнасць і мастацкасць, ён арыентаваны на поспех і рынак, таму і зроблены паводле законаў індустрыі кіно. І пахваліўся, маўляў, «Беларусьфільм» здымае ў год адзін фільм, а мы – два. Гэта ўсё файна. Але немагчыма зразумець, хто ёсць у такім разе цэнзураю незалежным фільмам Курэйчыка, у якіх дазваляльна іранізаваць ці не леташнімі цытатамі накшталт «раздзеваемся і работаем», што не дазваляе пайсці глыбей, далей, самабытней, быць нечаканым і свабодным?

Дзіўна, што маючы востры розум і кемлівасць у жывых размовах, маючы за плячыма працу над «Любовь-марковь» і «Елкі», у «Партызанфільме» пачуццё гумару падае ніжэй за ватэрлінію. Часам – хамскае, часам – папросту абразлівае, якое папросту непрыемна і нават неяк няёмка чуць. Ці яно неталенавіта выкананае (бо ўсе мы памятаем Ахіджакаву ў «Выяўляючы ахвяру» – і ведаем, што нават дваровую лексіку ці інтымны пасыл можна выканаць таленавіта). На жаль, гэта не той выпадак. Магчыма, справа ў працы рэжысёра з акторамі.

Намуліла, што маладыя акторы пераважна знятыя буйнымі планамі, што па-першае, папросту забівае, знішчае паветра і прастору паўсюль у фільме. А па-другое, буйныя планы толькі ўзмацняюць усе прафесійныя недалікі выканаўцаў, камера ўглядаецца ў нюансы – якіх няма. Зрэшты, перакананая, што добра загрымаваны той жа Павел Харланчук выцягнуў бы любую з галоўных вобразаў на ўзровень. Асабліва перасмыкаюць шматкроць паказаныя блізкія планы эстэтычна непрыемных рук і пальцаў героя. Толькі здаецца, што гэта дробязь.

Якасная плёнка і добрыя камеры не ўратоўваюць кепска змантаваныя дублі, неахайла склееныя стыкі – там не дастаў, там не дабег, там не з таго плана… А за нюансамі ў тым ліку бачны ўзровень майстэрства і неабыякавасці.

Бачыцца, што фільм бы выйграў, каб быў карацейшым, усё ж першую палову акторы толькі раскачваліся, яна відавочна зацягнутая.

А вось што заслугоўвае асобнай увагі – дык гэта батальныя сцэны (фільм у фільме) – магчыма, гэта было нават цікавей за асноўны матэрыял.

Сам па сабе сцэнар, дарэчы, добры. Але ці добры сцэнарыст – добры рэжысёр?

Адмыслова не пераказваю сюжэт. Схадзіце, а пасля раскажыце: ці было смешна? Магчыма, Вы сапраўды – той самы народ для гэтай камедыі. Нездарма ж слоган «Party-zan фільм» пераконвае: «Мы здымаем – вы смеяцеся!»

Паглядзець кінастужку можна ў кінатэатрах сеткі «SilverScreen», кінатэатрах «Беларусь», «Аўрора», «Мір», «Камсамолец» і «FALCON CLUB Буцік Кіно» з 29 снежня, а таксама ў студзені ва ўсіх рэгіёнах Беларусі.

Звычайны глядач зможа акунуцца ў атмасферу VIP-прэмʼеры і пагутарыць з творчай групай на ўжо другім галоўным прэмʼерным паказе ў кінатэатры «Масква» 30 снежня ў 18.45.

Валярына Кустава, belsat.eu

Стужка навінаў