Прэм’ера на «Белсаце»: як малітва ў Сынкавічах ратуе ад анкалогіі


[vc_row][vc_column][vc_raw_html]JTNDaWZyYW1lJTIwd2lkdGglM0QlMjI2NDAlMjIlMjBoZWlnaHQlM0QlMjIzNjAlMjIlMjBzcmMlM0QlMjJodHRwcyUzQSUyRiUyRnd3dy55b3V0dWJlLmNvbSUyRmVtYmVkJTJGV1pOdVRTSU1TLWMlMjIlMjBmcmFtZWJvcmRlciUzRCUyMjAlMjIlMjBhbGxvd2Z1bGxzY3JlZW4lM0UlM0MlMkZpZnJhbWUlM0U=[/vc_raw_html][vc_column_text]Зняты для «Белсату» фільм «Востраў надзеі» – не чарговая ода незвычайнай прыгажосці Сынкавіцкай царквы. Ён распавядае пра людзей, якія ў ёй ацаліліся.

Сынкавіцкая царква св. Міхаіла Арханёла знаходзіцца ў Зельвенскім раёне на Гарадзеншчыне, за 15 км ад Слоніма. Слава пра яе пачала разыходзіцца, дзякуючы цудатворнай іконе «Усецарыца». У першую пятніцу кожнага месяца тут моляцца аб ацаленні людзей з анкалагічнымі хваробамі.

Бацюшка і парашут

Саму ж царкву «ацаліў» айцец Арсеній (Ананка). Калі ён атрымаў гэты прыход каля дзесяці гадоў таму, яна стаяла закінутая. Самога ж яго да Бога прывёў выпадак падчас службы ў паветрана-дэсантных войсках: падчас скокаў своечасова не раскрыўся парашут…

Цяпер у Сынкавіцкую царкву едуць з усёй Беларусі. Беларусы сталі закладнікамі Чарнобыля, гаворыць айцец Арсеній:

«Сёння мноства людзей хварэюць гэтай страшнай чумой нашага стагоддзя. Больш за ўсіх пацярпела беларусаў. Таму Маці Божая абрала гэтую далёкую закінутую святыню. Тут асаблівая ласка, якая ўздзейнічае на людзей, якія з вераю звяртаюцца па дапамогу, якія прыязджаюць з розных куткоў, каб атрымаць тую нябачную дапамогу, якая адбываецца, дзякуючы малітвам перад іконай».

Ён і прапанаваў зрабіць фільм пра людзей, жыццё якіх выратавалі малітвы перад цудатворнай іконай. У царкоўнай кнізе падзякаў толькі за апошнія пяць гадоў пакінулі запісы некалькі соцень чалавек. Сярод іх рэжысёр Арцём Лобач і шукаў сваіх герояў.

Цудатворная ікона «Усецарыца» дапамагае не толькі ім, але і бясплодным сем’ям, а таксама хворым на алкагалізм і наркаманію. У якасці падзякі людзі пакідаюць тут залатыя ды срэбныя ўпрыгожванні, якія некалькі разоў рабіліся ахвяраю злодзеяў.

Народ нясе пярсцёнкі ды завушніцы

Фільм паўставаў два гады. «За гэты час я стаў сведкам вялікай колькасці людзей, якія прыязджаюць па дапамогу ў храм», – гаворыць Арцём Лобач. Там іх сустракае бацюшка Арсеній і доўга з кожным размаўляе, каб глыбей зразумець канкрэтны выпадак.

«Часам царква – гэта апошняя надзея чалавека. Таму і я рабіў гэты фільм, каб гэтай надзеі ў людзей было болей, каб яны верылі ў свае сілы і змаглі пераадолець жыццёвыя цяжкасці», – тлумачыць рэжысёр.

«Востраў надзеі», дак. фільм, рэж. Арцём Лобач, 2016 г., Беларусь

ІА, belsat.eu

Стужка навінаў