Прэм’ера на «Белсаце»: Як любоў да Беларусі дапамагла іспанцы Анхэлі сустрэць каханне


[vc_row][vc_column][vc_raw_html]JTNDaWZyYW1lJTIwd2lkdGglM0QlMjI0ODAlMjIlMjBoZWlnaHQlM0QlMjIyNzAlMjIlMjBzcmMlM0QlMjJodHRwcyUzQSUyRiUyRnd3dy55b3V0dWJlLmNvbSUyRmVtYmVkJTJGcmRlcVhBWmhJeEUlMjIlMjBmcmFtZWJvcmRlciUzRCUyMjAlMjIlMjBhbGxvd2Z1bGxzY3JlZW4lM0UlM0MlMkZpZnJhbWUlM0U=[/vc_raw_html][vc_column_text]Ні шэрыя шматпавярховікі, ні савецкі сэрвіс у чабурэчнай, ні паўсюдная расейская мова… Нішто не перашкодзіла іспанцы, якая піша беларускія вершы, закахацца ў Беларусі. Глядзіце рэпартаж Вольгі Швед «Анхэля».

«Я ў Беларусі! Гэта ўсё адно як выйграць мільён еўра!» – крычыць Анхэля Эспіноса Руіс, падскокваючы ад шчасця ля крамы «Каўбаска – калі ласка!», што на аўтавакзале ў Горадні.

«Белсат» суправаджаў беларускамоўную іспанку падчас першай паездкі ў Беларусь і цягам наступных чатырох, з чаго паўстаў рэпартаж «Анхэля». Упершыню гераіня трапіла ў краіну сваёй мары год таму, стаўшы зоркаю адраджэнскіх імпрэзаў і недзяржаўнай прэсы.

Яшчэ раней гераіня зразумела, што беларуская – ейная мова, што гэтага ёй у жыцці не хапала і што трэба яе вывучыць, каб паўнавартасна зразумець Беларусь.

І нішто ў нашай краіне яе гэтак і не расчаравала. Нават прадавачка на мастацкім кірмашы, якая ў адказ на чысцюткую беларускую мову Анхэлі выпаліла «Do you speak English. Нават працаўніца банка, якая заявіла, што беларускую мову не ўспрымаюць кампютэры ды запісала ў дакументах «Анжела Владимировна Руис». Нават савецкая архітэктура, бо «гэта экзотыка!», а заадно і напамін пра савецкае мінулае, каб яно не паўтарылася.

Таму Анхэля лічыць, што беларусы недаацэньваюць сябе і сваю краіну:

«Вельмі важна вучыцца глядзець на свет іншымі вачыма. Калі з любоўю глядзіш на Беларусь, Беларусь адказвае тым жа».

Тут яна і сустрэла сваё каханне – паэта Алеся Круткіна. Але ёсць адна рэч, якой Анхэлі ў Беларусі не хапае. Глядзіце рэпартаж (відэа вышэй).

«Анхэля», рэпартаж, рэж. Вольга Швед, 2016, Беларусь

Інга Астраўцова, belsat.eu[vc_row][vc_column][/vc_column][/vc_row]

Стужка навінаў