Прэм’ера на «Белсаце»: Францужанка патаемна зняла фільм пра Чачэнію Кадырава


[vc_row][vc_column][vc_raw_html]JTNDaWZyYW1lJTIwd2lkdGglM0QlMjI4NTQlMjIlMjBoZWlnaHQlM0QlMjI0ODAlMjIlMjBzcmMlM0QlMjJodHRwcyUzQSUyRiUyRnd3dy55b3V0dWJlLmNvbSUyRmVtYmVkJTJGVWpsTXBncFpISWclMjIlMjBmcmFtZWJvcmRlciUzRCUyMjAlMjIlMjBhbGxvd2Z1bGxzY3JlZW4lM0UlM0MlMkZpZnJhbWUlM0U=[/vc_raw_html][/vc_column][/vc_row]Грозны-сіці, шопінг-мол і прыгожа апранутыя жанчыны. Гэта афіцыйная карцінка сённяшняй Чачэніі. За ёй крыюцца даносы, таямнічыя забойствы ды згвалтаванні.

Сёння а 22:15 глядзіце фільм «Чачэнія. Бясследная вайна».

Глядзець фільм можна ў анлайн-трансляцыі на нашай старонцы. 

Фільм зняла французская журналістка Манон Люазо (Manon Loizeau). Гэта яе пятая дакументальная стужка пра Чачэнію. Яна працавала там падчас першай (1994-96) і другой ( 1999-2000) чачэнскіх войнаў. І яшчэ дзесяць гадоў перад ейным апошнім прыездам Грозны стаяў у руінах.

Вярнуўшыся на здымкі «Бясследнай вайны», Манон Люазо не пазнала гораду: сучасныя хмарачосы, гандлёвыя цэнтры ды золатагаловыя мячэці. І партрэты Пуціна ды Кадырава. Чаму людзі, якія ваявалі супраць Расеі, цяпер святкуюць дзень народзінаў Пуціна ды называюць ягоным імем сталічны праспект? Адказ – усюдыісны страх. Людзі баяцца даносаў, але… даносяць самі.

Як у такой атмасферы знайсці людзей, якія не пабаяцца размаўляць з замежнаю здымачнай групай? Дапамог мясцовы Камітэт супраць катаванняў. На афіцыйных жа дэманстрацыях здымачная група тлумачыла, што робіць фільм пра адбудову Чачэніі.

У матэрыяльным плане людзі і насамрэч сталі жыць лепей. Але беручы грошы ад Пуціна, Кадыраў мусіў забараніць свайму народу памятаць пра вайну. У краіне дагэтуль 18 тыс. чалавек лічацца зніклымі без весткі. Целы закатаваных ды забітых расейцамі чачэнцаў дагэтуль зваленыя ў брацкія магілы. Людзям забараняюць шукаць слядоў сваіх родных.

«Я зноў сустрэлася з людзьмі, з якімі пазнаёмілася 15-20 гадоў таму. Ім страшней сёння, чым у тую пару, калі ішла вайна. Таму што цяпер свае забіваюць сваіх, – распавядала Манон Люазо ў інтэрв’ю расейскай службе Радыё «Свабода» пасля прэм’еры фільму ў Празе. – Няма больш расейскай арміі, якая іх бамбуе, няма зачыстак, але чачэнцы забіваюць сваіх. Усе баяцца, што суседзі ці нават сваякі данясуць, баяцца кожны вечар, што хтосьці пагрукае ў дзверы. Вайна дагэтуль працягваецца».

І ніхто не шукае злачынцаў, як у гісторыі з двума 25-гадовымі жанчынамі. Іх выкралі з аўтамыйкі, дзе тыя працавалі. Пасля іх засталіся лужыны крыві, а ўдома – маленькія дзеці. А падобных гісторыяў шмат.

За прэм’ерамі дакументальных фільмаў на «Белсаце» сачыце на старонцы ў Facebook DOC FILM_Belsat_TV.

ІА, belsat.eu

Стужка навінаў