Прэм’ер вызначыў прыярытэты для працы Мінфіну

Новапрызначаны прэм’ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка распавёў, што прыярытэтам у працы Міністэрства фінансаў павінныя быць пытанні павышэння эфектыўнасці кіравання дзяржаўнымі фінансамі. Такую задачу прэмʼер паставіў перад новым міністрам Юрыем Селівертавым, прадстаўляючы яго калектыву.

Прэмʼер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка распавёў, што сітуацыя ў эканоміцы сёння патрабуе прыняцця дакладных захадаў. У аснове – збалансаванасць бюджэтнай сістэмы і рацыянальнае выдаткаванне бюджэтных сродкаў. Усе сацыяльныя гарантыі дзяржавы павінныя выконвацца ў поўным абʼёме.

Акрамя таго, прэмʼер-міністр падзякаваў Максіму Ермаловічу за працу на пасадзе міністра фінансаў.

Прэм’ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка і былы міністр фінансаў Максім Ермаловіч. Фота: прэс-служба Мінфіну.

Аляксандр Лукашэнка 4 чэрвеня прызначыў новы ўрад Беларусі. Пасаду прэм’ер-міністра заняў Раман Галоўчанка.

Лукашэнка прызначыў новы ўрад. Прэм’ерам стаў Раман Галоўчанка

СK belsat.eu

Hавiны