Прэм'ер Польшчы размаўляў аб свабодных выбарах у Беларусі. З Ціханоўскай


Прэм’ер-міністр Польшчы Матэвуш Маравецкі размаўляў сёння праз тэлефон са Святланаю Ціханоўскай аб неабходнасці вызвалення ўсіх палітвязняў і рэпрэсаваных асобаў, а таксама аб неабходнасці правядзення ў Беларусі свабодных дэмакратычных выбараў, паведаміў кіраўнік Канцылярыі Старшыні Рады Міністраў Міхал Дворчык.

Матэвуш Маравецкі паведаміў 17 жніўня ў Twitter, што сёння размаўляў праз тэлефон з кандыдаткаю на прэзідэнцкіх выбарах у Беларусі Святланаю Ціханоўскай.

«Запэўніў, што беларусы маюць поўнае падтрыманне Польшчы, як у сваім імкненні да свабоды айчыны, як і штодзённым жыцці ў Польшчы. Сёння, 40 гадоў пасля Гданьскага Пагаднення, гэтая салідарнасць зноў нам патрэбная».

Кіраўнік канцылярыі прэм’ер-міністра Міхаіл Дворчык казаў у TVP Info, што Маравецкі «размаўляў з Ціханоўскай аб неабходнасці вызвалення ўсіх палітвязняў і рэпрэсаваных асобаў; аб тым, што ў трэба ў Беларусі трэба праводзіць свабодныя дэмакратычныя выбары».

Як паведаміў кіраўнік канцылярыі прэм’ер-міністра, Ціханоўская падзякавала Маравецкаму за план «Салідарныя з Беларуссю», які кіраўнік ураду абвесціў на мінулым тыдні ў Сейме.

– План прадугледжвае, што ўрад накіруе больш за PLN 50 млн на падтрымку рэпрэсаваным, адлічаным з ВНУ студэнтам, няўрадавым арганізацыям, якія аб’ядноўваюць грамадзянскую супольнасць і свабодныя СМІ – нагадаў Дворчык.

Абнаўляецца
Прэм’ер-міністр Польшчы Маравецкі: Польшча выдзеліць на дапамогу Беларусі 50 мільёнаў злотых
2020.08.14 21:12

Як ён дадаў, што гэта была «добрая, доўгая размова» у кантэксце склікання кіраўніком Еўрапейскага Савету Шарлем Мішэлем у сераду апоўдні відэаканферэнцыі Еўрапейскага Савету па сітуацыі ў Беларусі. Аб скліканні пазачарговага саміту Савету прэм’ер Польшчы прасіў тыдзень таму, на наступны дзень пасля прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі.

Контркандыдатка Лукашэнкі, якая знаходзіцца цяпер у Літве, Ціханоўская заявіла ў панядзелак, што гатовая ўзяць на сябе адказнасць і выступіць у якасці нацыянальнага лідара.

ЦГ/ЮЦ belsat.eu паводле PAP

Стужка навінаў