Падчас візіту ў Берасцейскую вобласць беларускі прэмʼер Андрэй Кабякоў ацаніў перспектывы айчыннай эканомікі.
«Цяпер на шмат якіх прадпрыемствах, што знаходзяцца ў рэгіёнах, няпростая сітуацыя, таму што рынкі нашых буйных машынабудаўнікоў праселі, абʼёмы замоваў па кааперацыі скарачаюцца», – заявіў прэмʼер.
Тым не менш, паводле яго ацэнак, прадпрыемствам новай і традыцыйнай эканомікі па сілах забяспечыць рост ВУП у 1,5 % у наступным годзе.
У сваю чаргу афіцыйныя звесткі на тэму развіцця нацыянальнай прамысловасці не выклікаюць такога аптымізму. З іх вынікае, што траціна прадпрыемстваў беларускай прамысловасці стратная. Эксперт Андрэй Елісееў называе гэтую лічбу «шалёнай». Больш – у відэаразмове ніжэй.