Прэм'ер-міністры Беларусі і Расеі абмеркавалі інтэграцыйныя пытанні


Прэмʼер-міністр Беларусі Сяргей Румас з сваім расейскім калегам Дзмітрыем Мядзведзевым правялі перамовы ў справе расейска-беларускай супрацы ў гандлёва-эканамічнай сферы, а таксама ўзгаднілі актуальныя пытанні інтэграцыйнага ўзаемадзеяння ў межах Саюзнай дзяржавы і Еўразійскага эканамічнага саюзу, паведамляецца на сайце расейскага ўраду.

Прэмʼер-міністры Расеі і Беларусі сустрэліся ўжо трэці раз цягам бягучага году.

«Як мы і дамаўляліся ў Ерэване, мы атрымалі ад вас аператыўна прапановы па справе інтэграцыі ў межах Саюзнай дзяржавы. Мы старанна прапрацавалі іх і гэтак жа аператыўна вам прадставілі свае прапановы. Я думаю, што мы сёння зможам абмеркаваць іх. На 70 % нашыя пазіцыі аднолькавыя. І сёння хацелася б па пакінутых 30 % зразумець, дзе і ў чым у нас адрозненні і якія развязкі ёсць», – сказаў Сяргей Румас.

Пры гэтым не паведамляецца, ці абмяркоўвалі бакі спрэчныя пытанні бруднай нафты, коштаў на газ, а таксама абмежаванні Рассельгаснагляду ў справе паставак беларускіх харчоў на рынак Расеі.

Hавiны
Сяргей Румас распавёў пра сваё бачанне Еўразійскага эканамічнага саюзу
2019.03.21 17:54

СК belsat.eu

Стужка навінаў