Прэм’ер-міністрам Славеніі стаў комік, які рабіў пародыі на прэмʼер-міністраў


Марʼян Шарэц

Славенскі ўрад узначаліў Марʼян Шарэц (Marjan Šarec). Ягоную кандыдатуру падтрымалі 55 членаў парламента, супраць – 31. Шарэц шмат гадоў працаваў комікам і спецыялізаваўся на палітычнай сатыры.

40-гадовы Марʼян Шарэц стаў самым маладым кіраўніком ураду ў гісторыі Славеніі. З 2010 года ён займаў пасаду мэра гораду Камніка. У 2017 годзе браў удзел у прэзідэнцкіх выбарах – прайграў дзейснаму кіраўніку краіны ў другім туры. Да гэтага працаваў журналістам і рэдактарам газеты.

Цягам 15 дзён новы прэмʼер-міністр Славеніі мусіць прадставіць прэзідэнту спіс тых, хто ўвойдзе ў кабінет міністраў.

Шарэц скончыў люблянскую Акадэмію тэатру. У маладосці праславіўся дзякуючы пародыям на папулярных палітыкаў, сярод якіх былі экс-прэмʼеры Славеніі Янэз Яншу і Андрэй Баюк.

ЮВ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары